Владимир Андреевич Павлов

Владимир Андреевич Павлов

Об авторе

Павлов Владимир Андреевич (род. 1935) — белорусский прозаик, поэт. Автор поэтических сборников "Светотени", "Ночная баллада", "Годовое кольцо", повестей "Спелые травы", "Ежелиха". Лауреат Литературной премии имени Ивана Мележа (1997). [b]Паўлаў Уладзімір[/b], нарадзіўся 25.10.1935 г. у вёсцы Замошша Любанскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў Дарасінскую сярэднюю школу і працаваў літработнікам любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1957). У 1962 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня «На экранах Беларусі» (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972-1985). З 1990 г. — намеснік старшыні СП Беларусі. Сябра СП СССР з 1962 г. Першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (вершы і паэма, 1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (вершы і паэма, 1971), «Сонца купаецца» (вершы, паэма, 1976), «Каласы радкоў» (1979), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Годы нашы — птушкі» (1970), «Ад агню і мяча» (1973), для дзяцей «Пажарніца» («Тайна бункера №7», аповесць, 1968), «Чуж-чужаніца» (аповесць, 1979), «Радзімкі» (1989). У 1987 г. выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах. Пераклаў раманы Я.Фельдэака «Чужая дачка» (1979), У.Багамолава «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага», 1984), асобныя творы пісьменнікаў народаў СССР. [b]Бібліяграфія[/b]

  • «Узлётная паласа». Зборнік паэзіі. 1960 г.
  • «Далягляд». Вершы і паэма. 1964 г.
  • «Светацені». Зборнік паэзіі. 1967 г.
  • «Пажарніца» («Тайна бункера № 7»). Аповесць для дзяцей. 1968 г.
  • «Годы нашы - птушкі». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1970 г.
  • «Начная балада». Вершы і паэма. 1971 г.
  • «Ад агню і мяча». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1973 г.
  • «Сонца купаецца». Вершы, паэма. 1976 г.
  • «Каласы радкоў». Зборнік паэзіі. 1979 г.
  • «Чуж-чужаніца». Аповесць для дзяцей. 1979 г.
  • «Чужая дачка». Пераклад на беларускую мову рамана Я.Фельдэака. 1979 г.
  • «Сляза на вейцы». Зборнік паэзіі. 1982 г.
  • «Момант ісціны» («У жніўні сорак чацвёртага»). Пераклад на беларускую мову рамана У.Багамолава. 1984 г.
  • «Гадавое кальцо». Зборнік паэзіі. 1986 г.
  • Выбраныя творы ў 2 тамах. 1987 г.
  • «Радзімкі». Аповесць для дзяцей. 1989 г.
http://www.lit-bel.org/by/friends/359/542.html http://www.ljuban.by/index.php?option=com_content&view=category&id=25:2010-04-14-06-59-43&Itemid=31&layout=default http://slovo.ws/bio/bel/14/0016.html http://lyban2009.narod.ru/Pisateli/Pisateli_0_3.htm

читать полностью